Дамы № 6 і № 11 у Бароўцы – цяпер, праходзячы міма іх, кожны будзе ведаць пра тое, што тут некалі жылі Героі. Напярэдадні Дня незалежнасці ў гонар Героя Савецкага Саюза генерал-маёра Барыса Гетца, двойчы Героя Савецкага Саюза маршала Івана Якубоўскага і Героя Расіі генерал-лейтэнанта Уладзіміра Бакавікова адкрылі мемарыяльныя дошкі.
 На мітынг з нагоды гэтай падзеі ў Бароўку прыехала сям'я Барыса Гетца: яго жонка, дзеці і праўнукі.
  Пасля хвіліны маўчання выступіў ініцыятар мерапрыемства, ураджэнец некалі ваеннага мястэчка Бароўкі, краязнавец Андрэй Бараноўскі. Ён адзначыў, што сустрэчы папярэднічала карпатлівая гісторыка-пошукавая праца, у выніку якой удалося ўстанавіць прозвішчы дванаццаці герояў, якія служылі ў свой час у Бароўцы.
- Магчыма, калі-небудзь у нашым населеным пункце з'явіцца агульны помнік усім гэтым людзям, - выказаў надзею Андрэй Леанідавіч і распавёў коратка біяграфію тых, у гонар каго ў гэты дзень адкрывалі мемарыяльныя дошкі.
  Адзін з іх - двойчы Герой Савецкага Саюза маршал Іван Якубоўскі, будучы ўжо першым намеснікам Міністра абароны СССР, прыязджаў у 1970-м годзе ў Бароўку, у свой дом пад нумарам 11. Тут Іван Ігнатавіч служыў са снежня 1935-га і да верасня 1939 года. Камандаваў спачатку танкавым узводам, а потым – ротай. За гераізм у баях за Фастаў, дзе 91-я танкавая брыгада толькі за дзень бою знішчыла 30 танкаў праціўніка, Івану Ігнатавічу прысвоілі званне Героя Савецкага Саюза. Другі раз гэтае званне ён атрымаў за гераічныя дзеянні ў Львоўска-Сандамірскай аперацыі.
 У трэцяй гвардзейскай танкавай дывізіі разам з Іванам Якубоўскім у свой час служыў і генерал-маёр Барыс Гетц. Ён адным з першых фарсіраваў Дняпро пад бесперапынным кулямётна-мінамётным агнём праціўніка ў ноч на 24 верасня 1943 года, утрымліваў пазіцыі да пераправы ўсяго батальёна. У 1959 годзе сям'я Барыса Гаўрылавіча прыехала ў Бароўку. Пражыўшы ў ваенным мястэчку пяць гадоў, яны адправіліся ў Барысаў.
 У Бароўцы сустрэў будучую жонку праслужыўшы тут сем гадоў генерал-лейтэнант Уладзімір Бакавікоў. Гэтыя мясціны сталі радзімай для старэйшага сына Леаніда. Уладзімір Мікалаевіч жыве ў Маскве і працуе ў сістэме «Расатам». За мужнасць і гераізм, праяўленыя падчас контртэрарыстычнай аперацыі на Паўночным Каўказе, у 2000-м годзе яму было прысвоена званне Героя Расійскай Федэрацыі і ўручаны медаль «Залатая Зорка».    
 - Сёння мы маем магчымасць дакрануцца да гісторыі нашай вялікай краіны, да біяграфій тых