Менавіта гэта паказаў конкурс «Час цудаў», арганізатарам якога стала Лепельская раённая прафсаюзная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

— Няхай Новы надыходзячы год прынясе больш чараўніцтва, прыемных момантаў, усмешак і шчасця кожнаму з нас. Усім моцнага здароўя і святочнага настрою, — звярнулася падчас цырымоніі ўзнагароджання да ўдзельнікаў конкурсу і калег Наталля Мончык, старшыня Лепельскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

У 1 этапе конкурсу «Упрыгожванне» пераможцам прызнана пярвічная прафсаюзная арганізацыя КУПСХП «Лепельскае». Прыз глядацкіх сімпатый у 1 этапе атрымала пярвічная прафсаюзная арганізацыя УП «Пражэктар — агра». У 2 этапе конкурсу «Віншаванне» пераможцам прызнана пярвічная прафсаюзная арганізацыя навучэнцаў установы адукацыі «Лепельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж». Прыз глядацкіх сімпатый у 2 этапе бясспрэчна атрымала пярвічная прафсаюзная арганізацыя ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Лепельскага раённага выканаўчага камітэта. Кожная пярвічка атрымала дыплом і падарункавы сертыфікат. Акрамя таго, з улікам упартай барацьбы ў першым этапе конкурсу за прыз глядацкіх сімпатый, было прынята рашэнне ўзнагародзіць пярвічную прафсаюзную арганізацыю ААТ «Лепельаграсэрвіс». Пярвічка атрымала падарункавы сертыфікат на стварэнне камфортных умоў у пакоі для адпачынку і прыёму ежы. Каштоўнымі падарункамі адзначаны самыя крэатыўныя Дзед Мароз і Снягурка. Імі сталі Валерый Лешчанок, галоўны дзяржаўны інспектар па наглядзе за тэхнічным станам машын і абсталявання і Алена Рэкуць, галоўны бухгалтар упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Лепельскага раённага выканаўчага камітэта.