На пасяджэнні камісіі па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху пры Лепельскім райвыканкаме з удзелам усіх зацікаўленых службаў падведзены вынікі бягучага года і вызначаны задачы на 2024 год.

На пасяджэнні камісіі па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху пры Лепельскім райвыканкаме з удзелам усіх зацікаўленых службаў падведзены вынікі бягучага года і вызначаны задачы на 2024 год.

Асаблівая ўвага прысутнымі нададзена прафілактыцы дарожна-транспартнага траўматызму дзяцей. Маршрут «дом-школа-дом» павінен быць бяспечным і камфортным.

Акрамя іншага разгледжаны пытанні гатоўнасці дарожных і камунальных службаў да працы ў зімовы перыяд, а таксама заявы па ўстаноўцы дарожных знакаў.

Сяргей Быстрыцкі, старшыня камісіі па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху пры Лепельскім райвыканкаме:

"Часта бацькі з добрых намераў ствараюць небяспечную сітуацыю: падвозяць на аўтамабілі свайго дзіцяці практычна да самага пад'езда школы, ствараючы дарожную корку ў гадзіну пік на дарогах з інтэнсіўным рухам.

Гэта датычыцца ўсіх гарадскіх школ, але асабліва небяспечная сітуацыя складаецца на вул.Данукалава (участак ад вул. Лабанка да пл.Свабоды). Камісіяй прынята рашэнне аб забароне прыпынку аўтатранспарту на гэтым участку дарогі. Забаронныя знакі будуць устаноўлены ў другой палове снежня. Найбліжэйшая абсталяваная стаянка аўтатранспарту знаходзіцца на плошчы каля Лепельскага РДК. Ад стаянкі да школ – пешаходныя дарожкі без неабходнасці перасячэння праезнай часткі".