З інфармацыяй аб пажарнай бяспецы выступіў начальнік Лепельскага РАНС Лавец Валянцін Эдуардавіч. Ён азнаёміў прысутных са статыстыкай пажараў за бягучы год, расказаў, што ў зімовы перыяд колькасць пажараў у жылым сектары ўзрастае.
З інфармацыяй аб пажарнай бяспецы выступіў начальнік Лепельскага РАНС Лавец Валянцін Эдуардавіч. Ён азнаёміў прысутных са статыстыкай пажараў за бягучы год, расказаў, што ў зімовы перыяд колькасць пажараў у жылым сектары ўзрастае. Асноўнымі прычынамі могуць быць – неасцярожнае абыходжанне з агнём, няспраўнасць печанай ацяплення, парушэнне правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі бытавых электраацяпляльных прыбораў. Прывёў прыклады пажараў, якія адбыліся на тэрыторыі Баброўскага сельсавета. Рэкамендаваў жыхарам вёскі ўсталяваць аўтаномны пажарны апавяшчальнік, прывёў прыклады выратавання людзей у выніку спрацоўкі АПА. Таксама прысутным нагадаў аб правілах карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння.
Валянцін Эдуардавіч падрабязна спыніў увагу на падрыхтоўцы да навагодніх святаў. Расказаў прысутным, якія мерапрыемствы дапамогуць пазбегнуць надзвычайных сітуацый у святочныя дні, а таксама папярэдзіў аб небяспецы выхаду на вадаём у зімовы перыяд і аб небяспецы выкарыстання піратэхнічных вырабаў.
Асобная ўвага была нададзена адным з самых актуальных пытанняў на сённяшні дзень – забеспячэнню бяспекі дзяцей у перыяд зімовых школьных канікул. Бо адзін няслушны крок дзіцяці, неўважлівасць і бестурботнасць бацькоў могуць абярнуцца трагедыяй. Работник МНС заклікаў дарослых ні ў якім разе не пакідаць дзяцей без нагляду, кантраляваць іх баўленне часу, быць прыкладам для пераймання і пастаянна нагадваць аб правілах бяспечных паводзін дома, на вуліцы.
Напрыканцы размовы начальнік аддзела адказаў на ўсе пытанні, якія цікавілі, пасля чаго былі прадэманстраваны навучальныя відэафільмы «Піратэхніка», «Бяспека на лёдзе», «Паводзіны пры пажары».