Ва ўрачыстым адкрыцці станцыі абезжалезвання ў в. Пышна прынялі ўдзел старшыня Лепельскага раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан, выконваючы абавязкі старшыні Стайскага сельскага выканаўчага камітэта Мікалай Латышаў, кіраўніцтва філіяла «Лепельводаканал» УП «Віцебскаблводаканал», жыхары населенага пункта.

В урачыстым адкрыцці станцыі абезжалезвання ў в. Пышна прынялі ўдзел старшыня Лепельскага раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан, выконваючы абавязкі старшыні Стайскага сельскага выканаўчага камітэта Мікалай Латышаў, кіраўніцтва філіяла «Лепельводаканал» УП «Віцебскаблводаканал», жыхары населенага пункта.

Станцыі абезжалезвання ў раёне будуюцца ў рамках падпраграмы «Чыстая вада» Дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе».

У Лепельскім раёне складаны геалагічны склад падземных водных структур і практычна ўсюды вада, здабываемая з артэзіянскіх свідравін, патрабуе ачысткі. Пры норме 0.3 млг. на літр вады толькі жалеза ў в. Пышна перавышае дапушчальныя межы ў 6 разоў.

"Станцыя абезжалезвання ў в. Пышна дазволіць забяспечыць насельніцтва пітной вадой нарматыўнай якасці" – адзначыў Ігар Урбан.