У вёсцы Стары Лепель будзе адсутнічаць водазабеспячэнне. Па якой прычыне і калі?
Паважаныя жыхары в. Стары Лепель! Філіял «Лепельводаканал» УП «Віцебскаблвадаканал» паведамляе, што 02.02.2026 да 17.00 у сувязі з рамонтнымі працамі на водаправоднай сетцы будзе адсутнічаць водазабеспячэнне па вул. Перакоп, вул. Заазёрная, вул. Лепельская, вул. Радужная.
Пасля правядзення работ, а таксама на працягу наступных 3 (трох) сутак, магчыма пагаршэнне якасці вады (змяненне каляровасці, мутнасць). Да пачатку правядзення работ просьба зрабіць запас вады. Пры магчымасці паведаміце суседзям аб атрыманай інфармацыі.
У выпадку неабходнасці звяртацца па тэл. 802132 6-31-11 тэл. +375 (44) 781-21-11 (кругласутачная дыспетчарская служба філіяла).
Прыносім прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці і ўдзячныя за разуменне!
З павагай, Філіял “Лепельводаканал” УП “Віцебскаблвадаканал”