Конкурс арганізаваны Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, а яго мэтай з'яўляецца фарміраванне экалагічнай культуры і выхаванне беражлівых адносін да прыроды ў падрастаючага пакалення.

Цырымонію ўшанавання правялі Вольга Бажэнава, начальнік Лепельскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама Андрэй Старынскі, старшы ляснічы Лепельскага лясгаса.

Пераможцаў вызначалі ў розных узроставых катэгорыях. Ад 3 да 5 гадоў:

1 месца - Арсеній Сергіёнак,
2 месца - Аляксандр Азарёнак,
3 месца - Крысціна Сталярчук.

Ва ўзросце ад 6 да 10 гадоў:

1 месца - Ульяна Фролава,
2 месца - Мікіта Пракошын,
3 месца - Ганна Шайтор.

Таксама словы падзякі і падарункі атрымалі тыя дзеці, якія прынялі ўдзел у конкурсе і прадставілі свае работы ў тэхніцы "разьба па дрэве".