У "Дзіцячым садзе № 6 г. Лепеля" для далучэння выхаванцаў да вытокаў нашай малой радзімы створана краязнаўчая экспазіцыя "Край Цмока і азер"
2.2.20260 праглядаў
Тут прадстаўлены матэрыял, які падкрэслівае самабытнасць нашага краю.
Матэрыял размешчаны па блоках:
Фоталетапіс - праз супастаўленне старых і новых здымкаў горада паказвае выхаванцам дынаміку гісторыі. "Сем цудаў Лепельскага краю" накіраваны на знаёмства з мясцовымі легендамі і прыродай. "Партызанскі край" прысвечаны тым, хто абараніў наш край. Тут размешчаны фота мемарыялаў і помнікаў горада. "Смак беларускай кухні" прысвечаны кулінарным традыцыям Лепельшчыны. Цэнтральнае месца займаюць Лепельскія клёцкі з "душамі" — гэта традыцыйная беларуская страва, якая мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. "Лепельшчына: мой край, мой гонар"
Прастор альбомаў пра Лепель дазваляе літаральна "перагортваць" гісторыю свайго горада. Народныя рамёствы прадстаўлены вырабамі нашых майстроў: саломапляценне і ганчарства.