У рамках найлепшых практык па патрыятычным выхаванні ва ўстановах дашкольнай адукацыі ў дзіцячым садзе №8 прайшоў дзень адкрытых дзвярэй пад назвай «Наша спадчына»

Педагогі з іншых устаноў паўдзельнічалі ў фальклорным свяце, паглядзелі драматызацыю народнай казкі «Пых», пазнаёміліся з творчай майстэрняй спецыялістаў «Скарбонкі».

Майстры Цэнтра рамёстваў расказалі выхаванцам дзіцячага сада пра традыцыйныя рамёствы нашых продкаў, пра сакральны сэнс рушніка і пояса. Акрамя гэтага, дзецям быў прапанаваны майстар-клас па вырабе фенечак на руку ў тэхніцы пляцення вітога пояса.

Таксама гасцей чакаў сюрпрыз — чаяванне з нацыянальным стравай «Вергуны».