Прадстаўнікі ДУК «Лепельская ЦБС» наведалі сям'ю Аксаны Урбановіч, каб павіншаваць з Калядамі. Для яе дачкі падрыхтавалі творчы падарунак і салодкія пачастункі, падарыўшы часцінку дабра і ўвагі.

Гэты візіт стаў яскравым прыкладам таго, што клопат і цяпло – самыя галоўныя падарункі, якія мы можам падарыць падрастаючаму пакаленню.