Кіраўнік справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Юрый Назараў зачытаў прывітальны адрас ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, павіншаваў супрацоўнікаў Бярэзінскага біясфернага запаведніка са стагадовым юбілеем і за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, ахову жывёльнага і расліннага свету ўручыў медалі «За працоўныя заслугі»
Таксама былі ўручаны Падзякі Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.Прывітальныя словы і віншаванні са значнай падзеяй сёння гучалі і ад:
Першага намеснік Кіраўніка справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Шкрэда Мікалая Уладзіміравіча
Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Сяргея Міхайлавіча Масляка
Міністра лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Куліка
Генеральнага дырэктара Навукова-практычнага цэнтра па біярэсурсах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандра Іванавіча Чайкоўскага
Намеснік начальніка Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Міхаіла Віктаравіча Губіча
Дырэктара Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Ірыны Мікалаеўны Варановіч
Мноства высокіх узнагарод - і ад прафсаюзных лідараў краіны
Шчырыя словы віншаванняў са стагадовым юбілеем сказаў на ўрачыстым сходзе супрацоўнікам запаведніка старшыня райвыканкама Міхаіл Кісялевіч