Дзевяць энтузіястаў паўладарскага пошукава-даследчага атрада "Майдан жолы" з Казахстана пад кіраўніцтвам Аляксандра Шытова выявілі іх падчас раскопак ля в. Панізоўе. На жаль, на месцы выяўлення байцоў было вельмі мала рэальных падказак для ўстанаўлення імёнаў загінулых. Знайшлі толькі тры медальёны, прачытаць надпісы на якіх не ўдалося з-за дрэннага стану. Выступаючы на мітынгу, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў падкрэсліў:
– Ужо стала традыцыяй на дзяржаўным узроўні пад эгідай кіраўніка нашай дзяржавы штогод праводзіць пошукавыя работы і па хрысціянскім звычаі аддаваць зямлі загінулых воінаў. Вось і сёння 18 байцоў, якія былі знойдзены тут, якія абаранялі нашу Радзіму, змагаліся за яе вызваленне, будуць аддадзены зямлі. На гэтых воінскіх могілках, дзе спачываюць ужо 106 салдат і афіцэраў рабоча-сялянскай Чырвонай арміі. Важна, што ўсе – і дзяржаўныя органы, і грамадскія арганізацыі, і простыя грамадзяне – сёння разам займаюцца гэтай святой справай. І кожны разумее: гэта наш абавязак перад загінулымі. Яны аддалі свае жыцці для таго, каб мы сёння жылі ў свабоднай краіне і не ведалі, што такое вайна. Дзякуй усім тым, хто сюды сёння прыйшоў, і тым, хто займаецца гэтай карпатлівай пошукавай працай.
Педагогі і навучэнцы мясцовай школы ў рамках Міжнароднай акцыі «Сад памяці» пасадзілі тут Алею Памяці – 18 маладых бярозак і дубкоў.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by