У Дубровенскім раёне адбыліся XVIII абласныя спаборніцтвы санітарных фарміраванняў грамадзянскай абароны, у якіх прынялі ўдзел 23 каманды з усіх рэгіёнаў Віцебскай вобласці. Наш раён прадстаўляла каманда «Лепелька».

Удзельнікам спаборніцтваў трэба было прадэманстраваць сваю гатоўнасць да дзеянняў як у мірны, так і ў ваенны час, аказаўшы першую дапамогу ў розных сцэнарыях надзвычайных сітуацый, максімальна набліжаных да рэальных умоў.

Каманда «Лепелька» годна прадставіла Лепельшчыну і заняла 4-е месца ў вобласці. Акрамя таго, камандзір каманды Вольга Мазго была прызнана лепшым камандзірам у паўночным рэгіёне. Варта адзначыць, што для Вольгі гэта першы год на пасадзе камандзіра, аднак яе вопыт у фарміраванні ўражлівы: яна больш за 10 гадоў была звянавой і актыўна ўдзельнічала ў падрыхтоўцы каманды.

Мы ганарымся поспехамі нашай каманды і жадаем ім далейшых перамог!