На парадку дня — падрыхтоўка сельгасарганізацый да правядзення веснавых палявых работ.
Адкрыў пасяджэнне Аляксандр Субоцін.
- Вясновая пасяўная кампанія з'яўляецца найважнейшым этапам для сельскагаспадарчага года, ад якой у значнай ступені залежыць лёс будучага ўраджаю, - падкрэсліў кіраўнік аблвыканкама.
У выязным пасяджэнні прымае ўдзел Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Горлаў.
Задача на 2025 год — забяспечыць аб'ёмы вытворчасці валавой прадукцыі ў сельскагаспадарчых арганізацыях вобласці да ўзроўню папярэдняга года 107,0 працэнта, у тым ліку раслінаводчай прадукцыі – не менш за 115,6 працэнта.
У Дубровне праходзіць выязное пасяджэнне Віцебскага аблвыканкама, у якім бяруць удзел і прадстаўнікі ўлады ад Лепельскага раёна
13.3.20250 праглядаў