28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У эканоміцы Беларусі ў студзені-красавіку бягучага года было занята 4 млн. 560,5 тыс. чалавек. Гэта на 2,3% менш, чым у студзені-красавіку мінулага года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Арганізацыямі рэспублікі (без суб'ектаў малога прадпрымальніцтва недзяржаўнай формы ўласнасці) у студзені-красавіку 2012 года было прынята на працу 238,4 тыс. чалавек, у тым ліку на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы - 15,4 тыс. чалавек. Звальненая за чатыры месяцы па розных прычынах 266,6 тыс. чалавек. З агульнай колькасці звольненых 6,8% было звольнена за прагул і іншыя парушэнні працоўнай дысцыпліны, 1,1% - у сувязі са скарачэннем колькасці або штата работнікаў, ліквідацыяй арганізацый.
Колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, на канец красавіка гэтага года склала 30,6 тыс. чалавек. Гэта на 6,3% менш, чым на канец красавіка 2011 года, і на 1,4% менш, чым на канец сакавіка 2012 года. Узровень зарэгістраванай беспрацоўнасці на канец красавіка бягучага года, як і на канец красавіка мінулага года, склаў 0,7% ад эканамічна актыўнага насельніцтва.-0-
БЕЛТА
У эканоміцы Беларусі ў студзені-красавіку было занята 4 млн. 560,5 тыс. чалавек
28.5.20120 праглядаў