27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паводле аператыўных даных, у эканоміцы Беларусі ў студзені 2012 года былі заняты 4 млн. 557 тыс. чалавек. Гэта на 2,8% менш, чым у студзені 2011 года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Арганізацыямі рэспублікі (без суб'ектаў малога прадпрымальніцтва недзяржаўнай формы ўласнасці) у студзені гэтага года былі прыняты на працу 53,7 тыс. чалавек, у тым ліку на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы - 3,6 тыс. чалавек. Звольнены па розных прычынах 60 тыс. чалавек, з іх 7,2% - за прагул і іншыя парушэнні працоўнай дысцыпліны, 1,2% - у сувязі са скарачэннем колькасці або штата работнікаў, ліквідацыяй арганізацый.
Колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, на канец студзеня 2012 года склала 30,6 тыс. чалавек - на 11,1% менш, чым на канец студзеня 2011 года, і на 8,5% больш, чым на канец снежня 2011 года. Узровень зарэгістраванай беспрацоўнасці ў Беларусі на канец студзеня 2012 года, як і на год таму, складаў 0,7% ад эканамічна актыўнага насельніцтва.-0-
БЕЛТА
У эканоміцы Беларусі ў студзені былі заняты 4 млн. 557 тыс. чалавек
27.2.20120 праглядаў