2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У 2011 годзе ў рэальны сектар эканомікі Беларусі (акрамя банкаў) паступіла $18,9 млрд. замежных інвестыцый, што ў 2,1 раза больш, чым за 2010 год. Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў галоўным упраўленні зводнай інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Асноўнымі інвестарамі арганізацый рэспублікі былі суб'екты гаспадарання Расіі (50% ад усіх паступіўшых інвестыцый), Вялікабрытаніі (23,3%), Кіпра (6,6%), Аўстрыі (5,1%). Найбольшыя сумы замежных інвестыцый паступілі ў арганізацыі гандлю (35,6% ад усіх паступіўшых інвестыцый), транспарту (30,8%), прамысловасці (26,1%). Валавое паступленне прамых замежных інвестыцый склала 70,2% ад усіх паступіўшых замежных інвестыцый. У параўнанні з 2010 годам валавое паступленне прамых замежных інвестыцый павялічылася ў 2,4 раза. Асноўнай формай прыцягнення прамых інвестыцый былі доўгавыя інструменты (90,8% ад агульнага аб'ёму прамых інвестыцый). Запазычанасць за тавары, работы, паслугі ў аб'ёме валавога паступлення прамых замежных інвестыцый за 2011 год склала $11,6 млрд., што ў 2,3 раза больш, чым за 2010 год. Найбольшыя сумы валавых прамых замежных інвестыцый былі накіраваны ў арганізацыі гандлю (45% ад усіх прамых інвестыцый), транспарту (42,8%), прамысловасці (7%). Значныя аб'ёмы прамых замежных інвестыцый з улікам запазычанасці за тавары, работы, паслугі паступілі ад рэзідэнтаў Расіі (54,4% ад агульнага аб'ёму прамых інвестыцый). Ад рэзідэнтаў Вялікабрытаніі паступіла 30,4% валавога аб'ёму прамых інвестыцый, Украіны - 4,2%, Кіпра - 2,6%. Іншых замежных інвестыцый (не ад прамога інвестара) атрымана ў аб'ёме $5,6 млрд., або ў 1,6 раза больш, чым за 2010 год. На іх долю прыпадала 29,8% ад усяго валавога паступлення замежных інвестыцый. За 2011 год найбольшыя сумы замежныя інвестары ўклалі ў арганізацыі Мінска (76,2%). На арганізацыі Мінскай вобласці прыпадала 9,8% валавога паступлення замежных інвестыцый, Гомельскай вобласці - 7%.