Сёння ў самае маляўнічае і народнае месца нашага горада прыбылі старшыня раёна Міхаіл Кісялевіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан, першы намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ярахновіч, а таксама намеснік старшыні Вераніка Хомбак.

Актыў райвыканкама з вялікай цікавасцю і ўважлівасцю паслухалі пра ролю ткацтва ў жыцці нашых продкаў, а затым самі на некалькі хвілін сталі майстрамі народнай рамёствы.

Цікавыя факты:

Гатовы рушнік з надпісам "Сцяжкі Перамогі" выйдзе памерам у 1,5 метра. Калі размеркаваць працу па формуле "1 сцяжок = 1 лепельчанін", то выходзіць, што колькасць удзельнікаў акцыі дасягне 2000 чалавек. Акцыя працягнецца да 30 красавіка.