У гэтыя дні праводзіцца прафілактычнае мерапрыемства ў дачыненні да транспартных сродкаў, якія належаць фізічным асобам і суб'ектам гаспадарання, што згодна з Правіламі дарожнага руху абсталяваны для навучання кіроўцаў

Мэта мерапрыемства — павышэнне бяспекі дарожнага руху пры падрыхтоўцы кіроўцаў механічных транспартных сродкаў (за выключэннем колавых трактароў), а таксама забеспячэнне належнай якасці правядзення практычнага навучання кіраванню ўстановамі адукацыі.

Супрацоўнікамі ДАІ ажыццяўляецца штодзённы кантроль выканання патрабаванняў заканадаўства, у тым ліку Правілаў дарожнага руху, навучальнымі аўтамабілямі.