Сёлета Беразінскі біясферны запаведнік адзначае 100-годдзе
У юбілейны год запаведнік рыхтуе маштабныя мерапрыемствы, расказаў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 7 лютага кіраўнік установы Андрэй Пракошын
Традыцыйна ў запаведніку праводзіцца фестываль «Шлях Цмока». Сёлета фестываль можа змяніць свой фармат і лакацыю: «Мы мяняем лакацыю, у тым ліку таму, што чакаем больш гасцей». Будуць праводзіцца і іншыя традыцыйныя падзейныя мерапрыемствы: «Закаханыя сэрцы», «Салаўіныя ночы», «Купальская прысні». Гэта і восеньская «Велесава ноч».
У Бярэзінскім біясферным запаведніку плануюць адкрываць і новыя маршруты. «Да 80-годдзя Перамогі ў нас ёсць задума адкрыць новы веласіпедны маршрут, звязаны з партызанскім рухам. Істотна абнаўляем сваю інфраструктуру. Напрыклад, будзе абноўлены дом экалагічнай асветы. Мы робім больш цікавую лакацыю каля нашага ляснога заапарка і пашыраем там тэрыторыю. Ствараем невялікі парк забаў, арыентаваны на сямейны адпачынак. Будзем спадзявацца, што да актыўнага турыстычнага сезону мы ўсё паспеем», — дадаў дырэктар.
Ён таксама адзначыў, што ў запаведнік прыязджаюць госці нават з Амерыкі і Аўстраліі. Па словах Андрэя Пракошына, колькасць турыстаў, якія наведваюць запаведнік, расце. У 2011 годзе там пабывалі крыху больш за 30 тысяч чалавек, у 2024-м — больш за 100 тысяч.