В этой работе нет места амбициозности, гордыни или черствости

У гэтай працы няма месца амбіцыйнасці, гонару ці чэрствасці

22.5.20250 праглядаў

Затое ёсць месца бясконцаму цярпенню, шчырай любові да людзей, высакароднасці і дабрыні. Менавіта з такім падыходам працуе каманда кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту «Святліца»

Сказаць «працуе» не зусім дакладна. Хутчэй – клапоціцца пра тых, хто ў гэтым асабліва мае патрэбу.

Гісторыя аднаго з самых душэўных і па-хатняму ўтульных месцаў на Лепельшчыне пачалася ў снежні далёкага 2005 года. За амаль 20-гадовую гісторыю свайго існавання аддзяленне аказала клопат, дапамогу і падтрымку больш чым паўтысячы грамадзян. Прычым, грамадзян не толькі нашага раёна, але і іншых рэгіёнаў краіны.

Сёння ў аддзяленні пражываюць 45 чалавек, і гэта максімальна магчымая колькасць пастаяльцаў. Гэта сведчыць толькі аб адным – прынятае ў 2005 годзе рашэнне было правільным, «Святліца» сапраўды становіцца другім домам для кожнага, хто сюды прыязджае.

У гэтай працы няма месца амбіцыйнасці, гонару ці чэрствасці | Лепельский райисполком