Ключавой стала тэма «Беларусь суверэнная: ад аднаўлення народнай гаспадаркі да інавацыйных праектаў будучыні».

Падчас размовы адзначалася, што за гады Вялікай Айчыннай вайны эканоміка Беларусі па прамысловых і энергетычных магутнасцях была адкінута на ўзровень 1913 года. І ў гэтых умовах разрухі патрабавалася адраджэнне народнай гаспадаркі фактычна «з нуля», менавіта таму 3 ліпеня – Дзень Незалежнасці і вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў - гэта дата, якая не проста вяртае нас да ваенных падзей, але і вучыць па-сапраўднаму шанаваць тое, што зроблена пакаленнямі тых гадоў.

Таксама пагаварылі на тэмы: "Лепельшчына: сучасны стан і перспектывы развіцця"

"Прафілактыка кіберзлачынстваў і махлярстваў, якія здзяйсняюцца з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій"