У фізкультурна-аздараўленчым цэнтры горада Лепеля адбыўся калядны турнір па валейболе сярод юнакоў і дзяўчат на прызы Лепельскага благачыння Віцебскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы
У турніры прынялі ўдзел 6 каманд хлопчыкаў і 8 каманд дзяўчынак устаноў адукацыі раёна.Адкрыў турнір Ігар Урбан, старшыня Лепельскага раённага Савета дэпутатаў. Далей да ўдзельнікаў з прывітальным словам звярнуўся благачынны цэркваў Лепельскага благачыння протаіерэй Сергій Лешкевіч.