З 11 па 20 сакавіка Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне бяспекі пасажырскіх перавозак маршрутнымі таксі.
Інспектары ДПС засяродзяцца на спыненні фактаў эксплуатацыі няспраўных мікрааўтобусаў і выяўленні непрышпіленых пасажыраў у міжгародніх і прыгарадных зносінах.
У выпадку парушэння парадку допуску кіроўцаў і транспарту да працы кіраўнікі арганізацый будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці.
Напамінаем аб адказнасці перавозчыкаў за жыццё і здароўе пасажыраў, неабходнасці строгага выканання ўстаноўленых Правілаў усімі ўдзельнікамі дарожнага руху.
У фокусе ўвагі – маршруткі!
12.3.20250 праглядаў