За мінулыя выхадныя ў рэспубліцы адбылося 32 ДТЗ, у якіх адзін чалавек загінуў і 41 атрымаў траўмы. Спынена 602 факты кіравання транспартнымі сродкамі без правоў. Затрымана 182 нецвярозыя кіроўцы.
Так, у "п'яным" ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне 8 мая ўвечары пацярпелі пяць пасажыраў: двое дарослых і трое непаўналетніх. Кампанія з дзецьмі адправілася ў суседнюю вёску ў краму. На жвіровай дарозе нецвярозы 39-гадовы беспраўнік не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у кювет і здзейсніў наезд на будынак. Усе ўдзельнікі ДТЗ перавозіліся з парушэннем патрабаванняў Правілаў дарожнага руху.
За нецвярозае кіраванне ў залежнасці ад ступені ап'янення, а таксама за адмову ад праходжання асведчання прымяняецца штраф да 200 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання ўсімі відамі транспарту да 5 гадоў. За паўторнае на працягу года аналагічнае парушэнне пагражае крымінальная адказнасць з канфіскацыяй транспартнага сродку.