У Глыбоцкім райвыканкаме прайшло выязное пасяджэнне Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Асноўным пытаннем парадку дня стала абмеркаванне праблем будаўніцтва інфраструктуры і жылля ў населеных пунктах з колькасцю насельніцтва менш за 20 тысяч чалавек.
Адкрываючы пасяджэнне Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава адзначыла:
- Моцныя рэгіёны - моцная краіна. Гэтым шляхам і будзем рухацца. На жаль, магчымасці сельскіх рэгіёнаў і малых гарадоў задзейнічаны не ў поўнай меры. Наша задача калектыўнымі намаганнямі выпрацаваць падыходы і вызначыць ключавыя напрамкі для ўвасаблення ў жыццё гэтай стратэгіі.
З дакладам аб будаўніцтве жылля ў Віцебскай вобласці ў 2024 годзе выступіў старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін:
- У мінулым годзе ў вобласці было пабудавана 538 кватэр для шматдзетных сем'яў, 1339 арэндных, больш за 20 кватэр для забеспячэння дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Такая ж тэндэнцыя працягваецца і ў бягучым годзе. Саветам Міністраў пастаўлена задача ўвесці ў эксплуатацыю жылля на 20% больш, чым у папярэднія гады, забяспечыць жыллём 480 шматдзетных сем'яў.
На пасяджэнні выступілі міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч аб праблемных пытаннях па будаўніцтве жылля і аб'ектаў інфраструктуры ў сельскіх населеных пунктах і мерах па іх вырашэнні, міністр працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка аб арэндным жыллі як механізме абумоўлення работнікаў сацыяльнай сферы, старшыня Глыбоцкага райвыканкама Аляксандр Шубскі аб уплыве будаўніцтва аб'ектаў інфраструктуры на развіццё горада.
Міністр архітэктуры Руслан Пархамовіч:
- Найбольшая колькасць сельскіх населеных пунктаў у Віцебскай вобласці. За апошнія 5 гадоў колькасць насельніцтва зменшылася на 8,5%. Сярод мер па замацаванні кадраў прапануе вярнуцца да сістэмы ведамаснага жылля з правам выкупу работнікам пры пэўным стажы, льготнае крэдытаванне 90%, а для пэўнай катэгорыі і 100% кошту квадратнага метра, пашырэнне дзяржпадтрымкі будаўніцтва жылля на вёсцы.