2 лютага, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У Глыбокім псіхічна хворы забіў бацьку, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА галоўны інспектар групы інфармацыі і сувязі з грамадскасцю ўпраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова. 1 лютага інвалід II групы па агульным захворванні 1970 года нараджэння нанёс смяротныя колата-рэзаныя раненні ў вобласць шыі і галавы бацьку, які пражываў разам з ім, 71-гадоваму. Аб зробленым у міліцыю мужчына паведаміў сам. Устаноўлена, што ў момант злачынства ён знаходзіўся ў цвярозым стане. Аднак матыў забойства пакуль застаецца неўстаноўленым, бо затрыманы не дае паказанняў. У дачыненні да мужчыны ўзбуджана крымінальная справа па ч.2 арт.139 Крымінальнага кодэкса Беларусі ("Забойства"), пакаранне па якой прадугледжвае да 25 гадоў пазбаўлення волі, пажыццёвае зняволенне або смяротнае пакаранне. Вядзецца следства.-0-

БЕЛТА