Мерапрыемства прымеркавана да 25-годдзя стварэння першага публічнага цэнтра прававой інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Круглы стол стаў пляцоўкай для абмеркавання актуальных пытанняў функцыянавання публічных цэнтраў прававой інфармацыі (ПЦПІ), ролі бібліятэк у рэалізацыі праектаў інфармацыйна-прававой палітыкі дзяржавы, сучасных формаў супрацоўніцтва, перспектыў развіцця гэтага важнага сацыяльнага праекта, абмену вопытам работы бібліятэк у сферы забеспячэння доступу да заканадаўства.

З дакладам на тэму «Бібліятэка ў прававым інфармацыйным прасторы: з вопыту работы ДУК "Лепельская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма" выступіла перад удзельнікамі круглага стала дырэктар Лепельскай ЦБС Алена Мазго.