У Гарадку побач з лыжаролернай трасай ва ўрочышчы Вераб'ёвы горы сёння адкрываецца рэзідэнцыя Снягурачкі, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гарадоцкага райвыканкама Святлана Мазжарава.

Рэзідэнцыя размесціцца на востраве паміж двума азёрамі - Лугавое і Арэхавае. "Тут будуць праводзіцца тэатральна-гульнявыя праграмы. На востраве створаны інтэрактыўныя пляцоўкі па сюжэтах казак. Групы дзяцей, выконваючы заданні, змогуць праходзіць іх. За гэта яны будуць атрымліваць казачныя грошы - скарбікі. Пасля ўсіх выпрабаванняў удзельнікі пяройдуць на паляну, дзе за скарбікі купяць ключ ад доміка са Снягуркай. Яна нібыта замкнёная ў ім. Заплаціўшы, дзеці такім чынам яе вызваляць", - распавяла Святлана Мазжарава.

Масток, які вядзе да вострава, увечары будзе свяціцца рознымі агнямі. У гэты час ён яшчэ больш падобны на казачны, дадала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.

Як плануецца, у будучыні рэзідэнцыя будзе працаваць круглы год. Снягурка ператворыцца летам у Купалінку, восенню і вясной - у іншых персанажаў.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)