Сёлета ў конкурсе ўзялі ўдзел 26 танцавальных і вакальна-харэаграфічных калектываў з усёй вобласці, якія маюць званні заслужанага, народнага і ўзорнага. Сярод іх і ўзорны харэаграфічны ансамбль «Зацея» Лепельскай ДШМ.
Прыемна адзначыць, што нашы землякі вярнуліся на Радзіму з заслужанымі ўзнагародамі. У намінацыі на лепшае выкананне аўтарскіх танцаў заслужанага дзеяча культуры БССР Івана Серыкава (13-15 гадоў) сталі лаўрэатамі 3 ступені, а ў намінацыі на лепшы народны танец, у якім павінна быць адлюстравана нацыянальная тэматыка, нацыянальныя матывы (13-15 гадоў) — лаўрэатамі 1 ступені. Хлопцы займаюцца ў педагога Святланы Шастало.Віншуем лепельчан з перамогай і жадаем новых поспехаў!