7 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У Гарадоцкім раёне шукаюць грыбніка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным упраўленні МНС. Увечары 6 верасня ў ЦАУ Гарадоцкага РАНС ад дзяжурнага РАУС паступіла паведамленне аб тым, што ў лесе каля вёскі Грыбачы заблукаў пенсіянер 1944 года нараджэння, які пражывае ў вёсцы Гуркі. Мужчына адправіўся ў лес раніцай, але так і не вярнуўся. Супрацоўнікі праваахоўных органаў і МНС шукалі зніклага да позняй ночы, а сёння раніцай пошукі аднавіліся. Гэта ўжо трэці за апошні час падобны выпадак. Так, увечары 6 верасня ратавальнікі і міліцыянеры знайшлі 79-гадовую пенсіянерку з вёскі Весніна, якая блукала па лесе з раніцы 5 верасня. Жанчына знаходзілася ў здавальняючым стане і ў шпіталізацыі не мела патрэбы. Да гэтага ў апошніх чыслах жніўня ў Гарадоцкім раёне былі выратаваны яшчэ двое згубленых ягаднікаў.-0-

БЕЛТА