У Дзяржаўную праграму інавацыйнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады ўключаны 34 новыя праекты і шэсць мерапрыемстваў па развіцці інавацыйнай інфраструктуры. Адпаведны ўказ №236 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Сярод новых праектаў стварэнне сучасных вытворчасцей па выпуску сродкаў зараднай інфраструктуры для электрамабіляў, мішэннага комплексу "Вертушка-2" і беспілотнага авіяцыйнага комплексу "Фенікс", святлодыёднага асвятляльнага абсталявання, арганізацыя вытворчасці інавацыйных аналітычных і інспекцыйных комплексаў, оптыка-механічных вырабаў падвойнага і спецыяльнага прызначэння, стварэнне высокатэхналагічнай аграпрамысловай вытворчасці поўнага цыклу.

Указ зацвярджае выкарыстанне сродкаў інавацыйных фондаў для фінансавання праектаў, якія выконваюцца горадаўтваральнымі прадпрыемствамі, напрыклад, ААТ "Аршанскі інструментальны завод", ААТ "Белшына", ААТ "Брэсцкі электралямпавы завод", ААТ "Віцязь".

Для актывізацыі работ па забеспячэнні лічбавай трансфармацыі нацыянальнай эканомікі ў склад заказчыкаў праграмы ўключаецца Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.

Развіццё высокатэхналагічных сектараў дапаўняецца напрамкамі "адытыўныя тэхналогіі", "прыборабудаванне, электронная прамысловасць і рабататэхніка", "электратранспарт і яго інфраструктура".

Прыняцце дакумента будзе спрыяць інавацыйнай дзейнасці ў галінах і рэгіёнах, развіццю суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры, дазволіць накіраваць неабходныя рэсурсы для стварэння новых высокатэхналагічных вытворчасцей.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)