Аднан з воінскіх часцей спецыяльнага прызначэння наведала Маладзёжнае Аляксандра-Неўскае брацтва г. Лепеля. Пасля падзячнага малебна, адслужанага ў храме на тэрыторыі часці, хлопцам правялі экскурсію па ёй.
Аднан з воінскіх часцей спецыяльнага прызначэння наведала Маладзёжнае Аляксандра-Неўскае брацтва г. Лепеля. Пасля падзячнага малебна, адслужанага ў храме на тэрыторыі часці, хлопцам правялі экскурсію па ёй. Далей яны ўбачылі, якія выпрабаванні праходзяць спецназаўцы, каб атрымаць права насіць крапавы берэт. Пабывалі хлопцы таксама на ўрачыстым уручэнні крапавых берэтаў. Дарэчы, з'ехалі дадому лепельчане не з пустымі рукамі. Духоўніку брацтва іерэю Сергію Лешкевічу і каардынатару Віталю Калосаўскаму былі ўручаны граматы «За духоўна-маральнае выхаванне моладзі». А кожны з браццяў атрымаў на памяць магніты з сімволікай часці і крапавыя майкі.