Са словамі падзякі за працу і віншаваннем звярнуўся да калектыву дырэктар Уладзімір Дамась, які 25 супрацоўнікам уручыў узнагароды.

Да віншаванняў далучылася Наталля Мончык, старшыня Лепельскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу:

— Праца, якая звязана з зямлёй, заслугоўвае асобнай увагі і падзякі. Усе разам вы даказалі, што праца з зямлёй у пашане і варта павагі. Вынік — занясенне прадпрыемства на раённую Дошку гонару. Моцнага здароўя кожнаму з вас, дабрабыту вашым сем'ям, далейшых поспехаў.

Наталля Эрыкасаўна ўручыла Ганаровыя граматы Скоку Ігару, майстру прадпрыемства, і Яўсеенку Антону, кіроўцу прадпрыемства.

Найвышэйшую ўзнагароду Віцебскай абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу атрымаў Задалін Міхаіл, кіроўца аўтамабіля.