Асноўная тэма: «Беларусь суверэнная: ад аднаўлення народнай гаспадаркі да інавацыйных праектаў будучыні»
Мерапрыемства пачалося з выступлення начальніка аддзела ЗАГС Алены Бельскай, якая падкрэсліла важнасць захавання суверэнітэту краіны і пераемнасці пакаленняў у развіцці эканомікі.
На дасягненнях Лепельскага раёна больш падрабязна спынілася галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Алена Серабро.
Урач-эпідэміёлаг Наталля Паборцава расказала пра сітуацыю ў раёне, акцэнтаваўшы ўвагу на неабходнасці падтрымання прыдамавой тэрыторыі ў належным парадку.
Дзмітрый Аржанік адзначыў, што сучаснае грамадства сутыкаецца з новымі выклікамі - ростам інтэрнэт-махлярства і нарказлачыннасці.
Па надзённых пытаннях у сферы ЖКГ прысутныя змаглі звярнуцца да намесніка дырэктара КУВП "Бароўка" Аляксандра Молчанава.
Дыялог атрымаўся змястоўным і канструктыўным.
У ІМПС па Лепельскім раёне прайшла сустрэча калектыву з інфармацыйна-прапагандысцкай групай райвыканкама
22.7.20250 праглядаў