Неўстаноўленая асоба праз зносіны ў мэсэнджары «Viber» з розных абаненцкіх нумароў у перыяд часу з 09.04.2025 па 11.04.2025 пад выглядам удзелу ў аперацыі па выкрыцці несумленных супрацоўнікаў банка пераканала жыхара Лепельскага раёна аформіць у ААТ «Белаграпрамбанк» і ЗАТ «МТБанк» крэдыты і ў наступным пералічыць грашовыя сродкі на прадастаўленыя рахункі ў агульнай суме 25240 рублёў.
Таксама мясцовая жыхарка ў ходзе зносін у мэсэнджары «Viber» са зламыснікамі, якія прадстаўляліся супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў, з мэтай выкрыцця злачыннай групоўкі прыняла ўдзел у аперацыі па выкрыцці “несумленных супрацоўнікаў банка”, у выніку чаго перавяла на падкантрольныя махлярскія рахункі грашовыя сродкі ў суме 12300 рублёў.Напамінаем: супрацоўнікі праваахоўных органаў, банкаўскіх і іншых устаноў не тэлефануюць грамадзянам у мэсэнджарах.
Калі невядомыя па тэлефоне патрабуюць здзейсніць якія-небудзь маніпуляцыі з фінансамі (задэклараваць, пакласці на бяспечны рахунак, аддаць кур'еру і г.д.) – неадкладна спыніце размову і паведаміце пра гэта ў міліцыю!