У студзені 2022 года стартаваў дзяржаўны прафілактычны праект «Лепель – здаровы горад»!
У студзені 2022 года стартаваў дзяржаўны прафілактычны праект «Лепель – здаровы горад»!
«Здаровыя гарады» – гэта праект СААЗ, які развіваецца з 1988 года і рэалізуе прынцыпы стратэгіі ААН «Здароўе для ўсіх».
Здаровы горад – гэта горад, які пастаянна фарміруе і паляпшае фізічнае і сацыяльнае асяроддзе і арганізуе свае рэсурсы такім чынам, каб людзі маглі дапамагаць адзін аднаму ў паляпшэнні жыцця і магчымасці максімальнага раскрыцця сваіх здольнасцей.
Сутнасць праекта «Здаровыя гарады» ў тым, што гэта арганізацыйная мадэль новых адносін паміж існуючымі гарадскімі структурамі — адміністрацыяй горада, дзелавымі коламі, грамадскімі аб'яднаннямі і непасрэдна насельніцтвам — у рамках сумеснай дзейнасці, накіраванай на паляпшэнне здароўя насельніцтва і асяроддзя пражывання, павышэнне фізічнай актыўнасці, арганізацыю здаровага харчавання, прафілактыку шкодных звычак.
Такім чынам, гэта стварэнне города, які жыве па прынцыпе здаровага ладу жыцця, у якім насельніцтва адказна адносіцца да ўласнага здароўя і здароўя навакольных, а таксама маюцца ўмовы для захавання і ўмацавання здароўя.
Здаровы горад – гэта не столькі горад, які дасягнуў нейкага пэўнага ўзроўню здароўя насельніцтва, колькі горад, які дамагаецца пастаяннага паляпшэння здароўя і якасці жыцця сваіх грамадзян, «наладжаны» на тое, што здароўе (у шырокім разуменні гэтага слова) – прыярытэтная праблема ўсяго гарадскога жыцця.