У студзені-снежні 2021 г. на тэрыторыі вобласці зарэгістравана аналагічная перыяду 2020 г. колькасць (132) ДТЗ з удзелам пешаходаў, а таксама зніжэнне колькасці загінулых у іх людзей (- 6.9%; з 31 да 29) і павелічэнне параненых (+ 5.5 %; з 104 да 110).


Значна павялічаны рост колькасці загінулых (+ 75%; з 4 да 7) і параненых (+92. 3%; з 13 да 25) у ДТЗ з удзелам веласіпедыстаў.
Адначасова з гэтым, зарэгістраваны рост колькасці ДТЗ (+12.8 %; з 17 да 19), здзейсненых па віне веласіпедыстаў, а таксама пацярпелых (+15.4 %; з 13 да 15) у іх грамадзян.
Адной з прычын дарожна-транспартных здарэнняў з'яўляецца адсутнасць у пешаходаў і веласіпедыстаў у цёмны час сутак святлоадбівальных элементаў, жылетаў павышанай бачнасці. Аддзелам ДАІ Лепельскага РАУС праводзіцца пэўная работа па папярэджанні ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў, да парушальнікаў Правілаў дарожнага руху прымяняюцца меры адміністрацыйнага ўздзеяння, аднак вырашыць дадзеную праблему аднымі толькі штрафнымі санкцыямі немагчыма, неабходна накіраваная праца ва ўзаемадзеянні з іншымі ведамствамі. 
З мэтай павышэння эфектыўнасці работы па папярэджанні ДТЗ з удзелам і па віне ўразлівай катэгорыі ўдзельнікаў дарожнага руху, фарміраванні ўзаемнаветлівых адносін паміж удзельнікамі дарожнага руху, з 17 студзеня 2022 года па 06 лютага 2022 года Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў. Мэта якога з'яўляецца папярэджанне ДТЗ з удзелам пешаходаў, папулярызацыя выкарыстання святлоадбівальных элементаў і жылетаў павышанай бачнасці ў цёмны час сутак.
Прашу Вас неадкладна інфармаваць аператыўна-дзяжурную службу Лепельскага РАУС аб знаходжанні на дарозе ўразлівых удзельнікаў дарожнага руху, якія знаходзяцца ў стане ап'янення, альбо ствараюць сваім паводзінамі перадумовы да здзяйснення ДТЗ, з мэтай іх своечасовага выключэння з праезнай часткі дарогі па наступных тэле