У студзені-сакавіку 2022 года на тэрыторыі вобласці зарэгістраваны прырост (+ 12 %; з 8 да 9) здарэнняў, здзейсненых па віне пешаходаў, а таксама колькасці параненых (+100%; з 3 да 6) у іх уразлівых удзельнікаў дарожнага руху.
Акрамя таго, зарэгістравана павелічэнне колькасці (+100%; з 0 да 1) здарэнняў з удзелам веласіпедыстаў, а таксама загінулых (+100 %; з 1 да 2) у іх грамадзян.
Адной з прычын дарожна-транспартных здарэнняў з'яўляецца адсутнасць у пешаходаў і веласіпедыстаў у цёмны час сутак святлоадбівальных элементаў, камізэлек павышанай бачнасці. Аддзелам ДАІ Лепельскага РАУС праводзіцца пэўная работа па папярэджанні ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў, да парушальнікаў Правілаў дарожнага руху прымяняюцца меры адміністрацыйнага ўздзеяння, аднак вырашыць дадзеную праблему аднымі толькі штрафнымі санкцыямі немагчыма, неабходна накіраваная работа ва ўзаемадзеянні з іншымі ведамствамі.
З мэтай павышэння эфектыўнасці работы па папярэджанні ДТЗ з удзелам і па віне ўразлівай катэгорыі ўдзельнікаў дарожнага руху, фарміравання ўзаемаветлівых адносін паміж удзельнікамі дарожнага руху, з 18 па 30 красавіка 2022 года Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў. Мэта якога з'яўляецца папярэджанне ДТЗ з удзелам пешаходаў, папулярызацыя выкарыстання святлоадбівальных элементаў і камізэлек павышанай бачнасці ў цёмны час сутак.
Прашу Вас неадкладна інфармаваць аператыўна-дзяжурную службу Лепельскага РАУС аб знаходжанні на дарозе ўразлівых удзельнікаў дарожнага руху, якія знаходзяцца ў стане ап'янення, альбо ствараюць сваім паводзінамі перадумовы да здзяйснення ДТЗ, з мэтай іх своечасовага вываду з праезнай часткі дарогі па наступных тэлефонах: +375297102789 (МТС), +375293274602 (А1) або 102.
Дзякуем за супрацоўніцтва!