У студзені бягучага года інспекцыяй нагляду і прафілактыкі Лепельскага РАНС праведзены кантрольныя праверкі

10.1.20150 праглядаў

У студзені бягучага года інспекцыяй нагляду і прафілактыкі Лепельскага РАНС праведзены кантрольныя праверкі філіяла «Кааппрамгандаль» Лепельскага раёна і КУППАБ г. Лепеля і раёна. Хочацца адзначыць, што кіраўнікі дадзеных арганізацый з належнай адказнасцю ставяцца да прывядзення падведамных аб'ектаў у пажарабяспечны стан. Усе прадпісаныя мерапрыемствы выкананы ў тэрмін і ў поўным аб'ёме. Па выніках правядзення кантрольных праверак кіраўнікам арганізацый уручаны даведкі.