Гэта вялікае двунадзесятае пераходнае свята ўстаноўлена ў гонар знамянальнай біблейскай падзеі, якая паклала пачатак крыжовым пакутам, што Збавіцель добраахвотна прыняў дзеля людзей. Царква тлумачыць гэту падзею як самаахвяраванне Госпада за грахі свету, а таксама як выкананне наканаванага прароцтва аб царскім служэнні Хрыста.

Днём святкавання лічыцца апошняя нядзеля перад Вялікаднем, або інакш "нядзеля вайі" (вайя - ад грэчаскага "галінка"), ад назвы якой і пайшла другая назва свята - Вербніца, бо жыхары Іерусаліма сустракалі Хрыста з галінкамі пальмы (у праваслаўі і каталіцтве гэты сімвал радасці замянілі на вярбу.

Галінка вербы сімвалізуе перамогу жыцця над смерцю - Уваскрасенне Гасподняе. Асвячоныя галінкі вербы прынята захоўваць увесь год як крыніцу гаючай сілы.



З панядзелка ў вернікаў праваслаўнай канфесіі пачалася Страсная седміца (або Вялікі тыдзень) — гэта самыя важныя дні года, прысвечаныя ўспаміну апошніх дзён зямнога жыцця, пакут, распяцця і пахавання Ісуса Хрыста.



У 2026 годзе яна доўжыцца з 6 па 11 красавіка, папярэднічаючы Светламу Васкрэсенню (12 красавіка).

У гэты час вернікі прытрымліваюцца строгага посту, наведваюць храмы і рыхтуюцца да свята.



Расклад набажэнстваў храма Раства Хрыстова

г.Лепель:

6 красавіка Вялікі Панядзелак. 17.00.Усяночнае трыванне.
7 красавіка Вялікі Аўторак. 8.00 Боская літургія. БЛАГАВЕСТАННЕ ПРАСВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ.
9 красавіка Вялікі Чацвер. 8.00.Споведзь 9.00.Боская літургія (Асвячэнне солі). Успамін Тайнай Вечары. 18.00.Утреня. Последование Святых Пакут Госпада нашага Ісуса Хрыста.
10 красавіка Вялікая Пятніца. Строгі пост. 10.00. Таінства Саборавання. 14.00. Вячэрня. Вынас Святой Плашчаніцы.
11 красавіка Вялікая Субота. 6.30.Утреня. 9.00.Боская літургія. 11.00. Асвячэнне кулічоў і пасак. Уборка храма. Чытанне Дзеяў святых апосталаў. 17.00-20.30. Асвячэнне кулічоў і пасак. 23.20.Паўночніца.
12 КРАСАВІКА СВЕТЛАЕ ХРЫСТОВА ВАСКРЭСЕННЕ. ПАСХА. 00.00.ВАСКРЭСНАЯ УТРЭНЯ. БОСКАЯ ЛІТУРГІЯ. 3.00. Асвячэнне кулічоў і пасак. 12.00. Пасхальны малебен. Дзіцячы канцэрт.