Сёння з лепельчанамі пагутарылі Святлана Шавялёва, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, а таксама Кацярына Бараноўская, першы сакратар РК ГА БРСМ.

  Кожны дзень мы робім нейкі выбар. Часцей за ўсё ад яго залежыць якасць нашага жыцця, сённяшняе наша дабрабыт, родных і блізкіх. А вось выбар, які нам трэба будзе зрабіць 26 студзеня 2025 года стане вызначальным у многіх сэнсах не толькі для цяперашняга пакалення, але і наступных, — звярнулася да землякоў Святлана Шавялёва — Указ аб прызначэнні выбараў быў падпісаны ў кастрычніку, і з гэтага часу пачалася планамерная падрыхтоўчая праца.  Маладзёжны лідар раёна правяла з заводчанамі гульню ў рамках праекта "Азбука грамадзяніна". Дадзены праект дазваляе павысіць цікавасць да выбараў як да найважнейшай палітычнай падзеі.