Сёння са спецыялістамі Лепельскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь і Лепельскага ўчастка электрычнай сувязі Глубокскага ЗУЭС РУП "Белтэлекам" сустрэліся прадстаўнікі інфармацыйна-прапагандысцкай групы райвыканкама. Сустрэча была прысвечана тэме "Палітычная бяспека як аснова грамадска-палітычнай стабільнасці суверэннай дзяржавы. Выбарчая кампанія 2024 года ў новых прававых умовах". Аб асноўных этапах выбарчай кампаніі расказаў у сваім выступленні Васіль Палонскі, кіраўнік справамі райвыканкама.
Сёння са спецыялістамі Лепельскага міжраённага аддзела
Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь і Лепельскага
участка электрычнай сувязі Глубокскага ЗУЭС РУП "Белтэлекам"
сустрэліся прадстаўнікі інфармацыйна-прапагандысцкай групы райвыканкама.
Сустрэча была прысвечана тэме "Палітычная бяспека як аснова
грамадска-палітычнай стабільнасці суверэннай дзяржавы. Выбарчая кампанія
2024 года ў новых прававых умовах".
Аб асноўных этапах выбарчай кампаніі расказаў у сваім выступленні Васіль
Палонскі, кіраўнік справамі райвыканкама.
Васіль Іванавіч адзначыў, што ў адпаведнасці з патрабаваннямі Канстытуцыі
Рэспублікі Беларусь прадугледжваецца правядзенне выбараў у Палату
прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовыя Саветы
дэпутатаў дзявятага склікання ў адзіны дзень галасавання — 25 лютага 2024 года.
Тэму генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны асвятліла ў
сваім выступленні Аляксандра Дейнека, памочнік пракурора Лепельскага раёна.
Нягледзячы на тое, што трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны адыходзяць ад
нас усё далей, тэма генацыду не губляе сваёй актуальнасці, асабліва ў цяперашні
няпросты час. Для таго, каб больш не паўтарылася вайна, мы заўсёды павінны
памятаць аб тым, што прыйшлося перажыць нашым дзядам і прадзедам, якія адстаялі
гонар і незалежнасць роднай краіны.