Да лепельчан прыбылі намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Латышаў, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Алена Прусская, а таксама ўдзел у сустрэчы прыняў Уладзіслаў Кунцэвіч, намеснік генеральнага дырэктара па бяспецы, рэжыме і кадрах унітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз».
Тема для детального разговора: «Пятилетка качества – итоги Года благоустройства».Звяртаючыся ў сваім выступленні да землякоў, Мікалай Латышаў нагадаў, па якіх напрамках у Лепельскім раёне была праведзена вялікая работа за апошнія гады. Адкрыццё фізкультурна-аздараўленчага цэнтра з басейнам, абнаўленне гарадскога парку, рамонт вулічна-дарожнай сеткі, вялікая рэканструкцыя вёскі Домжарыцы, работа па добраўпарадкаванні горада і раёна — гэтым і многім іншым запомніцца бягучая пяцігодка.
— Самае важнае, што павінен разумець кожны грамадзянін краіны: ніхто не зробіць гэту працу за нас. Нельга чакаць, пакуль хтосьці прыйдзе і элементарна прывядзе ў парадак ваш прыдамавы ўчастак. Культура чысціні і парадку пачынаецца з кожнай сям'і, з кожнага дома. Усе ў роўнай ступені адказныя за прыгажосць і росквіт нашай краіны. А яшчэ важна памятаць простую ісціну: чыста не там, дзе прыбіраюць, а там дзе не смецяць, — нагадаў намеснік старшыні райвыканкама.
Тэму адказнага і беражлівага стаўлення да сваёй зямлі працягнуў і Уладзіслаў Кунцэвіч. Прадстаўнік УП «Віцебскаблгаз» адзначыў:
— У той час калі пяцігодка якасці толькі набірае сілу, і ў гэтым напрамку яшчэ працаваць і працаваць, Год добраўпарадкавання падыходзіць да свайго лагічнага завяршэння. Ён быў аб'яўлены Прэзідэнтам з мэтай аб'яднаць намаганні дзяржавы, грамадства, арганізацый усіх форм уласнасці для павышэння якасці жыцця, развіцця інфраструктуры, паляпшэння экалогіі, павышэння эстэтыкі населеных пунктаў і навядзення парадку на зямлі. І трэба сказаць за гэты год жыхарам паўночнага рэгіёну шмат што ўдалося зрабіць.
Таксама Уладзіслаў Францавіч дадаў, што вынік усёй нашай дзейнасці залежыць і ад саміх людзей, ад таго, наколькі ў парадку знаходзяцца тэрыторыі нашых устаноў, арганізацый, прадпрыемстваў, наколькі жыхары зацікаўлены, каб быў парадак вакол іх дамоў.