В конце прошлого года введена в эксплуатацию II очередь лесохозяйственной дороги в Заозерском лесничестве Лепельского лесхоза

Напрыканцы мінулага года ўведзена ў эксплуатацыю II чарга лесагаспадарчай дарогі ў Заазёрскім лясніцтве Лепельскага лясгаса.

3.3.20250 праглядаў

Размешчана яна паблізу вёсак Навасёлкі і Антонаўка Стайскага сельскага Савета

Працягласць дарогі складае 5,414 кіламетра, прызначана яна для забеспячэння транспартнай даступнасці лесасечнага фонду, выканання ўсяго комплексу лесагаспадарчых работ, эфектыўнай барацьбы з ляснымі пажарамі і шкоднікамі лесу, спрыяе больш поўнаму выкарыстанню пабочнай прадукцыі.

Акрамя таго, дарогай змогуць карыстацца мясцовае насельніцтва і госці Лепельшчыны для паездак у лес па зборы грыбоў, ягад, адпачынку на прыродзе.

#НАШАЛЕПШАЕ #НАШЕЛУЧШЕЕ