Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Старабарысаўская ДШМ» расчыніла дзверы для юных талентаў на Адкрытым фестывалі-конкурсе «Натхненне роднага краю». Гэтая падзея зноў пацвердзіла: наш край багаты на таленты!
Лепельскі раён годна прадставілі два фартэпіянныя ансамблі.
Варонава Аляксандра і Кулак Ульяна (філіял Бароўская ДШМ, настаўнік Бондар Я.М.) сталі лаўрэатамі III ступені, а Сыраватка Ганна і Раманенка Вера (Лепельская ДШМ, настаўнік Церашчанка В.С.) заваявалі лаўрэатства II ступені. Строгае журы адзначыла высокі ўзровень падрыхтоўкі нашых дзяцей.
Праграма, якая скарыла сэрцы экспертаў.
У конкурсным спаборніцтве сабралася мноства таленавітых выканаўцаў, але менавіта нашы вучні здолелі вылучыцца шчырасцю, прафесіяналізмам і яркай падачай матэрыялу.
У СКАРБОНКУ ДАСЯГНЕННЯЎ — ПЕРАМОГА Ў ПРАСТЫЖНЫМ КОНКУРСЕ!
24.3.20260 праглядаў