У мястэчку Копысь Аршанскага раёна праходзіць выязное пасяджэнне экспертна-кансультатыўнага савета пры Прэзідыуме Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пад старшынствам Наталлі Качанавай.

На парадку дня пытанні ўстойлівага развіцця рэгіёнаў на аснове стварэння імпартазамяшчальных і кааперацыйных вытворчасцей і актыўнага выкарыстання механізмаў іх фінансавай падтрымкі.

Па завяршэнні пасяджэння яго ўдзельнікі азнаёмяцца з працай Цэнтра народнай творчасці і рамёстваў, ТАА «Мілкап Старт», дрэваапрацоўчага ўчастка №2 Аршанскага лясгаса.

vitebsk-region.gov.by