Напярэдадні Вялікаднай вігіліі ў касцёле Святога Казіміра старшыня Лепельскага раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан сустрэўся з біскупам Алегам Буткевічам, які сёлета ўзначаліў службу ў нашым касцёле.
Ігар Генадзевіч прывітаў ганаровага госця на лепельскай зямлі і павіншаваў біскупа Алега і ўсіх прыхаджан з надыходзячым светлым святам:— Няхай святочныя дні напоўняць вашы дамы святлом і цяплом, а ў сем'ях пануюць згода і ўзаемаразуменне.
Вялікдзень — гэта вельмі светлае свята, калі дабро праяўляе сябе ў поўную сілу. У храме кожны адчувае сябе часткай чагосьці вялікага і прыгожага.
Прамая трансляцыя ўрачыстага набажэнства з нашага касцёла ажыццяўлялася па тэлеканале «Беларусь-4».