Велікодная вігілія распачалася з літургіі святла, падчас якой адбылося асвячэнне агню і Пасхала — вялікай свечкі, якая з'яўляецца сімвалам Хрыста і важным элементам літургіі.

Затым было выканана старажытнае грыгарыянскае спеўнае мастацтва Exsultet, у якім абвяшчаецца радасная вестка пра Васкрэсенне Гасподняе, пасля чаго ў літургіі слова вернікі разважалі пра цуды, якія Бог здзейсніў ад стварэння свету для збаўлення чалавецтва.