15 верасня а 10-03 у службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары дома па вуліцы Віцебскай горада Лепеля.
Калі ратавальнікі прыбылі да месца паведамлення, назіралася задымленне з убудаванага ў дом гаража.
У выніку пажару пашкоджаны столявыя перакрыцці, сцены падвальнага памяшкання.
Прычына пажару высвятляецца. Разглядаемая версія прычыны ўзнікнення пажару – парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (кароткае замыканне электраправодкі).
МНС нагадвае: пазбегнуць пажару можна пры выкананні правілаў пажарнай бяспекі. Не эксплуатуйце няспраўную або старую электраправодку. У выпадку пажару неадкладна тэлефануйце па тэлефоне 101 або 112. Укажыце імя, прозвішча, адрас і прычыну ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі, а таксама паведаміце аб наяўнасці ў палаючым памяшканні людзей.
У Лепелі гарэў дом
16.9.20250 праглядаў